Беларуская Служба

Вышэйшы адміністрацыйны суд адмяніў рашэнне адносна закрыцця шахты бурага вугалю на мяжы з Чэхіяй і Нямеччынай

18.07.2023 13:17
Супраць дзейнасці шахты выступаюць нямецкія і чэшскія эколагі.
Шахта ў ТуравеLukasz Barzowski/Shutterstock

Вышэйшы адміністрацыйны суд ануляваў рашэнне Ваяводскага адміністрацыйнага суду ў Варшаве ў справе Тураўскай шахты. У канцы траўня Ваяводскі суд пастанавіў прыпыніць здабычу шахты. Скаргу на гэтае рашэнне падалі Генпракуратура, Галоўнае ўпраўленне аховы навакольнага асяроддзя і энергетычны канцэрн PGE.

Пасля травеньскага рашэння Ваяводскага адміністрацыйнага суда міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва падкрэсліла, што шахта мае на мэце забяспечыць энергетычную бяспеку Польшчы і вобласці на бліжэйшыя гады.

«Мы не дапусцім страты тысяч працоўных месцаў для жыхароў рэгіёну! Здабыча будзе весціся столькі, колькі гэта магчыма і неабходна», – напісала яна ў Twitter.

У лютым Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя дало ў канцэсію Тураўскай шахце да 27 красавіка 2044 года.

Супраць дзейнасці шахты выступаюць нямецкія і чэшскія эколагі.

яс