З гэтай нагоды 30 інстытуцыяў, размешчаных на шляху ад плошчы Rynek Nowego Miasta да да Замкавай плошчы – падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.
Цэнтральным месцам святкаванняў стане Rynek Starego Miasta, паведаміла дырэктар Музею Варшавы Караліна Зябіньска-Левандоўска.
«Будзе некалькі асноўных мерапрыемстваў для ўсіх на адкрытых пляцоўках, такіх як танцавальная вечарына ў пятніцу, агульны тост і канцэрт Марціна Масецкага або суседскі сняданак за агульным сталом на Замкавай плошчы. Акрамя гэтага будзе 70 меншых мерапрыемстваў – семінары, сустрэчы, выставы, экскурсіі, прагулкі, канцэрты, усё сапраўды ёсць», – дадала дырэктар Музея Варшавы.
Кульмінацыяй трохдзённых святкаванняў стане суботні тост а 19-й гадзіне, пасля чаго адбудзецца канцэрт гурта Марціна Масецкага з Юбілейнай сюітай, спецыяльна створанай да 70-годдзя варшаўскага Старога горада.
яс