Беларуская Служба

У гэтыя выходныя варшаўскі Стары горад будзе святкаваць сваё 70-годдзе

18.07.2023 15:50
22 ліпеня 1953 года быў завершаны першы этап рэканструкцыі цэнтральнай часткі сталіцы, разбуранай у гады Другой сусветнай вайны.
Stołeczne Stare Miasto.
Stołeczne Stare Miasto.shutterstock/ TTstudio

З гэтай нагоды 30 інстытуцыяў, размешчаных на шляху ад плошчы Rynek Nowego Miasta да да Замкавай плошчы – падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў.

Цэнтральным месцам святкаванняў стане Rynek Starego Miasta, паведаміла дырэктар Музею Варшавы Караліна Зябіньска-Левандоўска.

«Будзе некалькі асноўных мерапрыемстваў для ўсіх на адкрытых пляцоўках, такіх як танцавальная вечарына ў пятніцу, агульны тост і канцэрт Марціна Масецкага або суседскі сняданак за агульным сталом на Замкавай плошчы. Акрамя гэтага будзе 70 меншых мерапрыемстваў – семінары, сустрэчы, выставы, экскурсіі, прагулкі, канцэрты, усё сапраўды ёсць», – дадала дырэктар Музея Варшавы.

Кульмінацыяй трохдзённых святкаванняў стане суботні тост а 19-й гадзіне, пасля чаго адбудзецца канцэрт гурта Марціна Масецкага з Юбілейнай сюітай, спецыяльна створанай да 70-годдзя варшаўскага Старога горада.

яс