«Нашай першачарговай задачай з'яўляецца растлумачыць пагрозы, звязаныя з імперскай палітыкай Расіі», заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля саміту Еўрасаюза і краін Лацінскай Амерыкі.
Ён дадаў, што Масква «не ўсюды лічыцца агрэсарам, якім яна зʼяўляецца на самой справе».
«За тысячы міль яна часам успрымаецца па-іншаму», – сказаў Маравецкі.
Прэмʼер-міністр Польшчы прыняў удзел у саміце Еўрасаюза і Супольнасці краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (EU-CELAC), які прайшоў у Бруселі.
«Барацьба за аднаўленне стабільнасці, міру, спакою і нармальных умоў для развіцця – гэта таксама барацьба з расійскай прапагандай», заявіў прэмʼер-міністр пасля сустрэчы.
Як ён адзначыў, сустрэча стала магчымасцю для лідараў ЕС прадставіць еўрапейскую перспектыву.
яс