Беларуская Служба

Маравецкі: Расію не ўсюды лічаць агрэсарам, якім яна ёсць насамрэч

18.07.2023 17:40
«За тысячы міль яна часам успрымаецца па-іншаму», – сказаў Маравецкі.
-               (EU-CELAC),
Прэм'ер-міністр Польшчы прыняў удзел у саміце Еўрасаюза і Супольнасці краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (EU-CELAC), які прайшоў у Бруселі PAP/Radek Pietruszka

«Нашай першачарговай задачай з'яўляецца растлумачыць пагрозы, звязаныя з імперскай палітыкай Расіі», заявіў прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля саміту Еўрасаюза і краін Лацінскай Амерыкі.

Ён дадаў, што Масква «не ўсюды лічыцца агрэсарам, якім яна зʼяўляецца на самой справе».

«За тысячы міль яна часам успрымаецца па-іншаму», – сказаў Маравецкі.

Прэмʼер-міністр Польшчы прыняў удзел у саміце Еўрасаюза і Супольнасці краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (EU-CELAC), які прайшоў у Бруселі.

«Барацьба за аднаўленне стабільнасці, міру, спакою і нармальных умоў для развіцця – гэта таксама барацьба з расійскай прапагандай», заявіў прэмʼер-міністр пасля сустрэчы.

Як ён адзначыў, сустрэча стала магчымасцю для лідараў ЕС прадставіць еўрапейскую перспектыву.

яс