Беларуская Служба

Польскія ўлады рыхтуюць праграму страхавання замежных інвестыцый ва Украіне

19.07.2023 16:42
Зараз ва Украіне працуе больш за 600 польскіх кампаній, а каля 2,5 тысячы зацікаўлены ў пасляваеннай адбудове краіны.
     -
Упаўнаважаная польскага ўраду па справах польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця Ядвіга Эмілевіч PAP/Tomasz Gzell

Намеснік міністра фінансаў Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) паведаміла, што праз некалькі тыдняў пачне дзейнічаць праграма страхавання замежных інвестыцый ва Украіне для польскіх кампаній.
Упаўнаважаная польскага ўраду па справах польска-ўкраінскага супрацоўніцтва ў галіне развіцця, паясніла, што змены ў правілах дазволяць Карпарацыі па страхаванні экспартных крэдытаў прапаноўваць кампаніям страхаванне таксама ў ахопленай вайной Украіне:

- Гэта будзе страхоўка для польскіх кампаніяў, якія намерваюцца весці інвестыцыйную і гандлёвую дзейнасць ва Украіне, а таксама для ўкраінскіх кампаніяў, якія маюць у Польшчы свае аддзелы.

Карпарацыя па страхаванні экспартных крэдытаў – гэта дзяржаўнае агенцтва, якое ўжо 30 гадоў падтрымлівае экспарт польскіх прадпрыемстваў амаль на 120 рынках. Ядвіга Эмілевіч нагадала, што ва

Украіне працуе больш за 600 польскіх кампаній, а каля 2,5 тысячы зацікаўлены ў пасляваеннай адбудове краіны.

IAR/аз

Ва Украіне працуе амаль 600 польскіх фірмаў

18.07.2023 10:03
Паводле агульных ацэнак, аднаўленне Украіны будзе каштаваць, як мінімум, 411 мільярдаў долараў.