Беларуская Служба

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла аб паляпшэнні спажывецкіх настрояў

19.07.2023 18:01
У параўнанні з чэрвенем у ліпені ўсе паказчыкі «Індэкса спажывецкага даверу» былі вышэйшымі.
.
Эканоміка. Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла пра паляпшэнне спажывецкіх настрояў у Польшчы. Паводле дадзеных, што у ліпені назіраецца прыкметнае паляпшэнне як бягучых настрояў спажыўцоў, так і чаканняў адносна будучыні.

У параўнанні з чэрвенем у ліпені ўсе паказчыкі «Індэкса спажывецкага даверу» былі вышэйшымі. Найбольшы рост зафіксаваны ў ацэнцы бягучага і будучага матэрыяльнага становішча хатняй гаспадаркі.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама паведаміла аб павышэнні ўступнага індыкатара спажывецкага даверу. Усе яго кампаненты спрыялі паляпшэнню настрояў, прычым найбольшае павышэнне назіраецца ў чаканым будучым узроўні беспрацоўя.

IAR/аз