Беларуская Служба

Сярэдняя зарплата ў чэрвені вырасла на 11,9% у гадавым вымярэнні

20.07.2023 10:59
У сваю чаргу рост занятасці аказаўся слабейшым, чым чакалася. 
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

Сярэдняя занятасць у чэрвені вырасла на 0,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк заявіў, што рост занятасці аказаўся слабейшым, чым чакалася. Эксперт адзначыў, што такія даныя адлюстроўваюць спад у прамысловасці і запаволенне эканомікі. Аднак Пётр Буяк падкрэсліў, што сітуацыя на польскім рынку працы застаецца добрай, а беспрацоўе нізкае і працягвае зніжацца.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне таксама абвясціла, што сярэдняя зарплата (без выліку падаткаў) у чэрвені вырасла на 11,9% у гадавым вымярэнні і склала 7335,20 злотых. Пётр Буяк падкрэслівае, што гэтыя звесткі пацвярджаюць, што сітуацыя на рынку працы добрая. Эксперт адзначыў, што ў спалучэнні са зніжэннем інфляцыі ўпершыню за доўгі час назіраецца рэальны рост заробкаў.

Апублікаваныя звесткі датычацца прадпрымальніцкага сектара, гэта значыць кампаній, дзе працуюць не менш за 10 чалавек.

ав

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне паведаміла аб паляпшэнні спажывецкіх настрояў

19.07.2023 18:01
У параўнанні з чэрвенем у ліпені ўсе паказчыкі «Індэкса спажывецкага даверу» былі вышэйшымі.

Памор'е стане новым энергетычным цэнтрам Польшчы

20.07.2023 09:01
Для будаўніцтва АЭС будзе створаная адмысловая інфраструктура, якая дазволіць пастаўкі марскім шляхам.