У чацвер, 20 ліпеня, у сталіцы польскай Сілезіі – горадзе Катавіцы – прайшлі польска-чэшскія міжурадавыя кансультацыі. Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анна Москва заявіла, што ў адносінах Варшавы і Прагі надышоў добры час, які характарызуецца ўзаемаразуменнем па большасці складаных тэм.
Палітык адзначыла, што абедзве краіны супрацоўнічаюць у энергетычнай сферы: працуе польска-чэшскае газавае злучэнне, вядуцца перамовы аб яго пашырэнні, каб павялічыць прапускную здольнасць:
-Мы плануем пабудову плывучага тэрмінал у Гданьску. Чэхі зацікаўлены ў доступе да гэтага тэрміналу. Мы прасунуліся ў перамовах, дамовіліся аб візіце ў адказ у Прагу, каб абмеркаваць умовы фінансавання. Мы таксама ўзгаднілі магутнасці, патрэбы чэшскага боку, а таксама тэрміны рэалізацыі.
Анна Москва нагадала, што польска-чэская спрэчка вакол працы шахты ў польскім Тураве скончылася і бакі выконваюць пункты двухбаковай дамовы.
IAR/ez