Беларуская Служба

Міністр абароны ФРГ да Польшы: Гатовы дапамагчы ў абароне ўсходніх межаў

21.07.2023 16:16
«Там, дзе польскім партнёрам патрэбная падтрымка, яны яе атрымаюць», – сказаў Пірысус на прэс-канферэнцыі са сваёй чэшскай калегай Янай Чарнаховай падчас візіту ў Прагу.
Міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус Фота: PAP/EPA/FILIP SINGER

Міністр абароны ФРГ Борыс Пісторыус запэўніў Польшчу, як «надзейнага саюзніка па НАТА», у гатовасці Германіі і Паўночнаатлантычнага альянсу абараняць яе ўсходнія межы. «Там, дзе польскім партнёрам патрэбная падтрымка, яны яе атрымаюць», – сказаў Пірысус на прэс-канферэнцыі са сваёй чэшскай калегай Янай Чарнаховай падчас візіту ў Прагу.

Борыс Пісторыус паведаміў аб гэтым пасля пагроз у адрас Варшавы з боку Уладзіміра Пуціна, які заявіў, што Масква мае намер «усімі наяўнымі сродкамі» адказваць на «агрэсію супраць Беларусі».

Галоўнай тэмай перамоваў міністра абароны ФРГ у Празе стала магчымасць далучэння Мінабароны Чэхіі да нямецкага тэндэру на закупку баявых танкаў Leopard у новай версіі 2а8.

Міністр абароны Чэхіі Яна Чарнахова паведаміла, што яе краіна спадзяецца атрымаць не менш за 77 адзінак такой тэхнікі. Чэхія таксама зацікаўлена ва ўдзеле ў вытворчасці, рамонце і абслугоўванні гэтых танкаў.

Паводле міністра абароны Нямеччыны Борыса Пісторыуса, іншыя краіны таксама зацікаўлены ва ўдзеле ў праекце.

iar/pap/ez

«Агрэсія супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць Расіі». Пуцін заявіў аб планах Польшчы забраць частку тэрыторыі Беларусі і Украіны

21.07.2023 13:22
Польшча хоча ўмяшацца ў канфлікт ва Украіне, каб забраць сабе кавалак украінскай тэрыторыі. Мараць палякі і пра беларускія землі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на нарадзе з членамі Савета бяспекі.