Уладзімір Пуцін заявіў, што «агонь вайны» ва Украіне «ўзмоцнена распальваецца» элітамі ЗША, якім «выгадна бясконцае зацягванне ўкраінскага канфлікту», а для гэтага яны выкарыстоўваюць «амбіцыі лідараў некаторых усходнееўрапейскіх дзяржаў», у прыватнасці, Літвы і Польшчы.
Пуцін спаслаўся на «паведамленні ў прэсе наконт планаў стварэння нейкага так званага польска-літоўска-ўкраінскага злучэння», заявіўшы, што гэта будзе воінскае злучэнне, якое плануецца выкарыстоўваць для гарантый1бяспекі Заходняй Украіны, «а па сутнасці, калі называць рэчы сваімі імёнамі, для наступнай акупацыі гэтых тэрыторый».
- Што тычыцца польскіх лідараў, то, верагодна, яны разлічваюць пад «натаўскім парасонам» сфармаваць нейкую кааліцыю і наўпрост умяшацца ў канфлікт ва Украіне, каб затым «адарваць» сабе кавалак больш тлусты, вярнуць сабе, як яны лічаць, свае гістарычныя тэрыторыі – сённяшнюю Заходнюю Украіну. Добра вядома, што мараць яны і пра беларускія землі, – заявіў Пуцін.
Паводле яго слоў, у рашэнні ўкраінскага кіраўніцтва Расія ўмешвацца не будзе («хочуць нешта здаць, прадаць – гэта, паўтару, у рэшце рэшт, іх справа»).
- Але што тычыцца Беларусі, то гэта частка Саюзнай дзяржавы, развязванне агрэсіі супраць Беларусі будзе азначаць агрэсію супраць Расійскай Федэрацыі. На гэта мы будзем адказваць усімі наяўнымі ў нас сродкамі, – прыгразіў Пуцін і заявіў, што «аўтарам падобных планаў варта задумацца аб наступствах».
zerkalo.io / вх