У конкурснай частцы Венецыянскага фестывалю пакажуць два польскія фільмы. Вядомы кінафорум пачнецца 30 жніўня, прэміі будуць уручаныя 9 верасня.
Адным з фільмаў, які змогуць убачыць гледачы ў Венецыі, з’яўляецца кінастужка «Зялёная мяжа» вядомай польскай рэжысёркі Агнешкі Холанд. У фільме распавядаецца гісторыя сям’і сірыйскіх бежанцаў, адзінокай настаўніцы англійскай мовы з Афганістана і маладога памежніка, якія сустракаюцца на польска-беларускай граніцы падчас памежнага крызісу, справакаванага рэжымам Лукашэнкі.
Іншы польскі фільм, які будзе паказаны ў рамках асноўнага конкурсу, гэта кінакарціна «Жанчына з..». Малгажаты Шумоўскай і Міхала Энглерта. У фільме распавядаецца гісторыя трансгендарнай дзяўчыны Анелі Вэсолы.
За права атрымаць статуэтку «Залатога льва» будуць змагацца 23 фільмы.
Па-за конкурснай часткай будзе паказаны апошні фільм Рамана Палянскага – чорная камедыя The Palace.
вс
фота: кадр з фільму «Зялёная мяжа»