Будучых лекараў будзе рыхтаваць Тарноўская акадэмія. Міністэрства аховы здароўя Польшчы станоўча разгледзела заяўку Тарноўскай акадэміі аб адкрыцці медычнага факультэту, і на гэтым тыдні Міністэрства адукацыі і навукі фармальна пацвердзіць пастанову Мінаховыздароўя.
Дзякуючы новаўвядзенням у заканадаўстве, раней дазвол на адкрыццё медфакаў атрымалі ўніверсітэты ў Новым Сончу і Новым Тарзе, а цяпер да іх далучыцца Тарноўская акадэмія. Рэктар акадэміі Малгажата Колпа падкрэсліла, што ўніверсітэт ужо гатовы адкрыць медыцынскі факультэт:
-Мы рыхтаваліся да гэтага амаль два гады. Думаю, гэта будзе добрае рашэнне для акадэміі. Магу з упэўненасцю сказаць, што якасць адукацыі будзе вельмі высокай і не будзе адрознівацца ад узроўню буйных універсітэтаў.
Рашэнне аб тым, калі пачнецца набор на Медычны факультэт у Тарноўскай акадэміі, будзе прынята ў бліжэйшыя дні. Між тым, на 50 месцаў на медфаку ў Акадэміі прыкладных навук у Новым Сончу дакументы падалі ўжо 400 абітурыентаў.
iar/эж