«Вагнераўцы ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы беларускага войска каля Брэст. Тут незразумела, якую місію ў выніку будуць выконваць расійскія найміты, але мы павінны быць гатовыя да таго, што яны будуць выкарыстаны супраць Польшчы», – заявіў намеснік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын.
Урадавы ўпаўнаважаны па бяспецы інфармацыйнай прасторы адзначыў, што на дадзены момант у Беларусі налічваецца, па некаторых ацэнках, да трох тысяч расійскіх наймітаў.
Адказваючы на пытанне аб мэце знаходжання ваенных злачынцаў з т. зв. ПВК «Вагнера» у Беларусі, Жарын заявіў, што яны могуць хутка выйсці з-пад кантролю Лукашэнкі і стаць праблемай для самой Беларусі.
«Гэта ваенныя злачынцы, якія ствараюць праблемы, дзе б яны ні знаходзіліся», – перакананы намеснік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы.
pap/ez