У беларускім лагеры ПВК «Вагнэр» знаходзіцца больш за 750 адзінак тэхнікі, паведамляе Радыё «Свабода». Журналісты прааналізавалі новыя спадарожнікавыя здымкі палатачнага лагеру наймітаў у вёсцы Цэль пад Асіповічамі. Так, былі параўнаныя здымкі, зроблены сэрвісам «Planet», 25 ліпеня са здымкам з 10 ліпеня.
На свежым здымку ўдалося налічыць 754 адзінкі тэхнікі, сярод якіх:
62 фуры;
534 машыны (пікапы, мікрааўтобусы, легкавыя);
33 аўтобусы;
99 грузавікоў;
26 грузавых машынаў ці транспартных сродкаў, памерам падобных да «Уралаў», «КамАЗаў» або бронеаўтамабіляў.
Таксама зазначаецца, што ў параўнанні са здымкам з 19 ліпеня колькасць тэхнікі вырасла прыкладна на 269 адзінак.
Паводле звестак маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», у лагер з Расіі паступова прыбыло 11 калон «вагнэраўцаў». Раней паведамлялася, што ў 10 калонах у Беларусь прыйшло 670–700 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Апошняя 11-я калона прыбыла ў Беларусь вечарам 25 ліпеня і налічвала мінімум 29 адзінак тэхнікі.
Таксама паводле ацэнак «Беларускага Гаюна», у Беларусі цяпер знаходзіцца прынамсі 3 тыс. 500-3 тыс. 700 баевікоў групы «Вагнэр».
У адным з Тэлеграм-каналаў, блізкіх да ПВК, сцвярджалася, што ў Беларусь прыбудзе да 10 тыс. наймітаў.
вс