Беларуская Служба

Войска Польскае адраджае ракетна-артылерыйскае падраздзяленне

27.07.2023 18:22
27 ліпеня ў вёсцы Кіева Куяўска-Паморскага ваяводства міністр абароны Польшчы прыняў удзел у цырымоніі падпісання рашэння аб стварэнні «Акадэміі HIMARS» і 1-й ракетнай брыгады
            HIMARS  1-  .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак пасля падпісання рашэння аб стварэнні «Акадэміі HIMARS» і 1-й ракетнай брыгады.Фота: PAP/Tytus Żmijewski

У склад Войска Польскага пасля 18-гадовага перапынку вяртаецца ракетна-артылерыйскае падраздзяленне. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак пасля падпісання рашэння аб стварэнні «Акадэміі HIMARS» і 1-й ракетнай брыгады.

27 ліпеня ў вёсцы Кіева Куяўска-Паморскага ваяводства міністр абароны Польшчы прыняў удзел у цырымоніі падпісання рашэння аб стварэнні «Акадэміі HIMARS» і 1-й ракетнай брыгады, а таксама праінсмпектавання вучэнні з выкарыстаннем пускавы ўстаноўкі HIMARS.

Палітык нагадаў, што ў 2005 годзе была расфарміравана апошняя падраздзяленне такога тыпу, аснашчанае савецкім узбраеннем – ракетамі «Точка-У», далёкасць дзеяння якіх складае 70 кіламетраў.

«Сёння мы ўбачылі ў дзеянні HIMARS, далёкасць дзеяння якіх складае да 300 кіламетраў», – падкрэсліў палітык, паводле якога, Войска Польскае мае магчымасць весці агонь на вялікія адлегласці.

«Акадэмія HIMARS» будзе займацца ўсім, што звязана з лагістыкай і абслугоўваннем артылерыйскіх сістэм, а таксама падрыхтоўкай адмыслоўцаў і каманднага складу.

iar/pap/ez