На старце і фінішы кожнага этапу будуць прысутнічаць журналісты Польскага радыё. Сярод іншага, запланаваны эфіры і штодзённыя рэпартажы, выязныя выпускі спецыяльных трансляцый, інтэрвʼю з вядучымі раварыстамі і прэмʼерныя падкасты, а таксама тэматычны сэрвіс, прысвечаны мерапрыемству.
Журналісты Польскага радыё не толькі раскажуць пра спартовыя змаганні ў рамках найважнейшага роварнага мерапрыемства ў Польшчы, але таксама пакажуць працу яго арганізатараў знутры, паедуць з удзельнікамі спаборніцтва і праляцяць над імі на верталёце.
Маршрут юбілейнага Tour de Pologne складае больш за 1100 кіламетраў. Гонка стартуе ў Познані і завершыцца ў Кракаве.
ав