Беларуская Служба

79 гадоў таму было прынята рашэнне аб пачатку Варшаўскага паўстання

31.07.2023 08:09
79 гадоў таму ў кватэры на вуліцы Паньскай, 67 у Варшаве было прынятае рашэнне аб пачатку ўзброенага паўстання ў сталіцы. Варшаўскае паўстанне пачалося на наступны дзень а 17-й гадзіне.
Halina Ter-Oganian brała udział w Powstaniu Warszawskim jako łączniczka (zdjęcie ilustracyjne)
Halina Ter-Oganian brała udział w Powstaniu Warszawskim jako łączniczka (zdjęcie ilustracyjne)Narodowe Archiwum Cyfrowe

Рашэнне аб пачатку паўстання было звязана з набліжэннем Чырвонай Арміі да Варшавы, якая ў кароткі час разграміла нямецкія войскі ў Беларусі, пераправілася праз Буг і ў гэты час знаходзілася каля лініі Віслы. Частка польскіх камандзіраў была супраць паўстання, і Ян Новак-Езёранскі прывёз з Лондана паведамленне аб адсутнасці рэальнай падтрымкі паўстання з боку саюзнікаў. Нягледзячы на ​​гэта, іншыя камандзіры, у тым ліку генерал Леапольд Акуліцкі «Niedźwiadek», былі за пачатак узброенай барацьбы і віталі Саветы як гаспадароў вызваленай сталіцы.

Гісторык доктар Шымон Нядзеля (dr Szymon Niedziela) тлумачыць: «Сутыкнуліся вельмі розныя меркаванні, была гарачая дыскусія з тысячамі аргументаў. Рашэнне было народжанае з вялікім болем».

У той дзень у Варшаве ўжо гучалі выбухі, якія сведчылі аб баях на фронце. Была нервовая атмасфера, і менавіта хлуслівая інфармацыя аб наступе савецкіх войскаў на Варшаву паўплывала на рашэнне пачаць паўстанне. «Днём Фітэр нават крычаў: бальшавікі ў Празе! Ну, вось-вось пачнецца наступ. Гэта добры час, каб пачаць. Гэты аргумент быў вырашальным» – сказаў доктар Шымон Нядзеля.
Рашэнне было падпісана палкоўнікам Антоніем Хрусьцелем «Монтэрам» (Antoni Chruściel «Monter») каля 19:00. З-за каменданцкай гадзіны загад дайшоў да адрасатаў толькі на наступную раніцу. Паўстанне ў большасці раёнаў сталіцы пачалося 1 жніўня ў 17 гадзін.

Насуперак ранейшым паведамленням, Чырвоная Армія перайшла Віслу толькі ў студзені 1945 г., больш чым праз тры месяцы пасля заканчэння Варшаўскага паўстання.

Дырэктар Музею Варшаўскага паўстання Ян Алдакоўскі (Jan Ołdakowski) заклікае ўсіх спыніцца ў гадзіну «W».

«Памятайце аб спыненні. Незалежна ад таго, едзеце вы на аўтамабілі, на ровары ці ідзяце пешшу па тратуары. Нават калі вы знаходзіцеся ў іншым горадзе, варта аддаць даніну павагі варшаўскім паўстанцам, бо гэта былі выключныя людзі. Яны паказалі, што ёсць каштоўнасці больш важныя за чалавечыя жыцці, якія былі гатовыя аддаць у барацьбе за свабодную сталіцу», – сказаў Ян Алдакоўскі.

Варшаўскае паўстанне пачалося 1 жніўня 1944 года. Заўтра а 17-й гадзіне адбудзецца афіцыйнае адзначэнне гадавіны паўстання.

IAR/вх