Беларуская Служба

Польшча і Літва праводзяць тэрміновыя кансультацыі па бяспецы

03.08.2023 11:17
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі парводзіць тэрміновыя кансультацыі з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай. 
               , , 3  2023 .
Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі пачаў тэрміновыя кансультацыі з гэтай нагоды з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай, Сувалкі, 3 жніўня 2023 г. Фота: Twitter/KPRM

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Аркадыюш Мулярчык заявіў, што Польшча павінна цесна супрацоўнічаць з Літвой. Гаворка ідзе аб абмене інфармацыяй, а таксама аб скаардынаваных дзеяннях па абароне Сувальскага калідору.

У чацвер, 3 жніўня раніцай кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі пачаў тэрміновыя кансультацыі з гэтай нагоды з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай. Сустрэча палітыкаў адбылася ў Сувалках Падляскага ваяводства. Аркадыюш Мулярчык паведаміў, што размовы тычыліся некалькіх пытанняў:

-Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб пытаннях бяспекі ў раёне Сувальскага калідору, а таксама аб узаемадзеянні нашых службаў, аб сумесных дзеяннях і пастаянным маніторынгу сітуацыі, таму што, як мы бачым, межы нашых саюзнікаў – Эстоніі, Швэцыі, Фінляндыі – а цяпер і Польшча падвяргаецца ўсялякім правакацыям.

Еўракамісія заявіла, што Еўрасаюз цалкам падтрымлівае Польшчу і знаходзіцца ў цесным кантакце з ёй у сувязі з паветранай правакацыяй, якая адбылася ў небе над Белавежай.

IAR/ez

Міністэрства абароны Польшчы: Паветраны інцыдэнт на мяжы – гэта правакацыя

02.08.2023 10:56
Паветраны інцыдэнт у небе над Белавежай – чарговы крок Масквы ды яе памагатых у Беларусі па эскалацыі напружання ў рэгіёне.