Еўрапейская камісія адобрыла выдзяленне 176 млн еўра на дапамогу пакупнікам збожжавых і мяккай садавіны, паведаміў камісар Еўрасаюза па сельскай гаспадарцы Януш Вайцяхоўскі.
Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх рэгіёнаў Польшчы Роберт Тэлюс, у сваю чаргу, сказаў, што на працягу некалькіх дзён з'явіцца спіс банкаў, у якіх кампаніі, што закупляюць сельскагаспадарчую прадукцыю, змогуць узяць крэдыты.
Міністр сельскай гаспадаркі паведаміў, што Еўракамісія дала згоду на тое, каб Польшча змагла аказаць падтрымку ў выглядзе субсідзіравання працэнтных ставак па крэдытах пад 2% гадавых. Розніца ў працэнтах будзе выплачвацца з дзяржбюджэту.
Праграма прызначана для кампаній, якія купляюць у польскіх фермераў збожжа і мяккую садавіну, а таксама вішню, сказаў Тэлюс. Паводле яго, вялікая ўвага будзе ўдзяляцца закупкам кукурузы, таму што многія кампаніі, якія купляюць кукурузу, не разлічыліся з вытворцамі. Падтрымка будзе аказвацца малым і сярэднім прадпрыемствам.
Гэта чарговая дзяржаўная дапамога для польскіх аграрыяў ва ўмовах вайны Расіі супраць Украіны.
вс