Беларуская Служба

У Венгожаве праходзіць маштабны Фальклорны кірмаш

06.08.2023 16:30
Падчас 46-га Міжнародннага фальклорнага кірмашу ў Венгожаве (Węgorzewo) на Мазурах выступілі 380 артыстаў. Гэта старэйшае ў рэгіёне фальклорнае мерапрыемства, арганізаванае мясцовым Музеем народнай культуры.
Węgorzewo - Jarmark Folkloru
Węgorzewo - Jarmark FolkloruФота: wegorzewo.pl

Неад’емнай часткай кірмашу з’яўляецца агляд калектываў, гуртоў і салістаў, які выбірае прадстаўнікоў Вармінска-Мазурскага ваяводства на Нацыянальны фестываль народных калектываў і спевакоў у Казімежы Дольным. Гэты агляд з кожным годам становіцца ўсё больш папулярным – кажа дырэктар музею ў Венгожаве Магдалена Гурняк. Першыя ўдзельнікі запісаліся ў лістападзе мінулага года. Таксама ўдзельнікі Агляду кажуць, што ў ім з'яўляецца ўсё больш музыкаў.

Да вечара на рынкавай плошчы ў Венгожаве адбываюцца канцэрты калектываў, гуртоў і салістаў з Польшчы і замежжа. Таксама падчас фестывалю працуе кірмаш рамёстваў і народнай творчасці.

IAR / вх