Беларуская Служба

Еўрадэпутат Рышард Чарнецкі: Многія краіны хочуць падтрымліваць эканамічныя адносіны з Расіяй

07.08.2023 09:27
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneAmani A/Shutterstock

Дэпутат Еўрапарламента ад «Права і справядлівасць» Рышард Чарнецкі заявіў, што многія краіны хочуць падтрымліваць эканамічныя адносіны з Расіяй. У эфіры «Польскага радыё 24» ён аргументаваў гэта прычынай позняга ўзмацнення Еўрасаюзам санкцый супраць Беларусі.

«Не толькі Беларусь, але і краіны Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі з'яўляюцца эканамічным мостам у абодвух кірунках», – падкрэсліў еўрадэпутат.

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць дзясяткаў людзей і трох арганізацый у Беларусі за парушэнні правоў чалавека, дзеянні супраць дэмакратыі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Санкцыі супраць Беларусі былі абвешчаныя яшчэ ў студзені, а апошнія месяцы ішлі перамовы паміж краінамі ЕС.

IAR/вх