Беларуская Служба

Беларуская каманда дэбютуе ў Кубку Польшчы

08.08.2023 10:01
8 жніўня ў 20:30 беларуская каманда з гульцоў праекта Team Ivulin пад назвай «Пагоня» згуляе першы матч у Кубку Польшчы.
Аўдыё

У аўторак адбудзецца матч Кубку Польшчы паміж футбольнай камандай «Пагоня Варшава» і «Victoria Zerzeń».

Матч пройдзе ў Варшаве на запасным полі стадыёна Войска Польскага (вул. Лазянкоўска, 3) i стане першым для беларускай ініцыятывы на прафесійным узроўні. Уваход на матч – вольны. А ў заўзятараў будзе магчымасць купіць смачныя пончыкі ад беларусаў, якія гатуюць іх у Варшаве.

Стваральнікі і гульцы каманды Зміцер Хведарук і Антось Лагвінец распавялі, як з'явілася «Пагоня»  і якім чынам трапіла ў Кубак.

Пасля жніўня 2020-га ў Варшаву пачалі прыязджаць беларусы, разрастаўся чат, дзе сабраныя людзі, якія жадаюць гуляць у футбол. Пачыналася ўсё з некалькіх дзясяткаў чалавек, а зараз чат налічвае больш за 450. У 2021 годзе мы нават сабралі каманду Беларускага дома ў Варшаве і з ёй з'ездзілі ў Беласток, у верасні гулялі з зоркамі «Ягелоніі» ў фармаце 11х11.

Крыніца: Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці/Tribuna.com