Беларуская Служба

Польскі еўрадэпутат: У Беларусі ёсць шанец стаць свабоднай і суверэннай дзяржавай, калі ёй удасца вызваліцца ад уплыву Расіі

09.08.2023 10:01
Краснадэмбскі падкрэсліў, што аслабленне пазіцыі Расіі ў Беларусі можа залежаць ад вынікаў вайны ва Украіне і ўдзелу Захаду ў падтрымцы беларускіх апазіцыянераў.
Zdzisław Krasnodębski
Zdzisław KrasnodębskiPR24

Еўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Здзіслаў Краснадэмбскі лічыць, што ў Беларусі ёсць шанец у будучыні стаць свабоднай і суверэннай дзяржавай, пры ўмове, што яна вызваліцца ад уплыву Расіі.

Госць Польскага радыё з нагоды трэцяй гадавіны фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якая мінае сёння, падкрэсліў, што аслабленне пазіцыі Расіі ў Беларусі можа залежаць, між іншым, ад вынікаў вайны ва Украіне і ўдзелу Захаду ў падтрымцы беларускіх апазіцыянераў.

«У пэўным сэнсе ўкраінцы таксама ваююць за Беларусь. Калі Украіна выйграе вайну, для Беларусі адкрыецца лепшая перспектыва. А мы павінны падтрымліваць беларусаў, што застаюцца ў краіне, так і тых, хто знаходзіцца ў эміграцыі. Не варта забываць і пра рэпрэсаваных. Пра іх таксама трэба нагадваць на міжнародным форуме, у тым ліку ў палітыцы ЕС. У нас таксама вялікая роля ў гэтай справе», – сказаў Краснадэмбскі.

Пасля абвяшчэння перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе тысячы беларусаў выйшлі на вуліцы. Дыктатар накіраваў супраць іх сілавікоў і армію. Пратэсты працягваліся тыднямі. На сённяшні дзень за кратамі знаходзяцца сотні актывістаў апазіцыі, прафсаюзаў, праваабаронцаў і звычайных грамадзян.

яс