Беларуская Служба

Павел Латушка: дэмакратычная Беларусь хоча быць сябрам Еўрасаюза

10.08.2023 15:15
Беларусь мае еўрапейскія памкненні, гістарычна належыць да Еўропы і хоча быць у Еўропе, запэўніў кіраўнік НАУ.
Paweł Łatuszka
Paweł Łatuszkaскрыншот/www.belarus-nau.org

Былы амбасадар Беларусі ў Польшчы цяпер кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка запэўніў у эфіры Польскага радыё 24, што Беларусь хоча быць сябрам Еўрасаюза. Апазіцыянер паведаміў, што надоечы сярод апанентаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі была прынятая важная рэзалюцыя:

- У нядзелю ў Варшаве прайшла палітычная канферэнцыя дэмакратычных сіл. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі больш за сотні палітычных арганізацый – каля трохсот чалавек. Мы прынялі палітычную рэзалюцыю, у якой гаворыцца, як мы хочам змяніць гэты рэжым. У рэзалюцыі гаворыцца, што Беларусь хоча быць сябрам Еўрасаюза. Беларусь мае еўрапейскія памкненні, гістарычна належыць да Еўропы і хоча быць у Еўропе.

Госць Польскага радыё выказаў занепакоенасць будучыняй сваёй краіны. Паводле Паўла Латушкі, паглынанне Беларусі Расійскай імперыяй – пытанне часу. Абедзве краіны цесна супрацоўнічаюць, што прывяло, сярод іншага, да падтрымкі рэжымам Аляксандра Лукашэнкі расійскага ўварвання ва Украіну.

IAR/аз

«Свабодная Беларусь» будзе выдаваць свае пашпарты

09.08.2023 09:45
Беларуская апазіцыя спрачаецца на конт спосабу звяржэння рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.