Беларуская Служба

Дзевяць польскіх ВНУ ўвайшлі ў 1000 найлепшых ва ўсім свеце

17.08.2023 12:34
 Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве і Варшаўскі ўніверсітэты ўзначалілі рэйтынг – яны апынуліся ў пятай сотні (гэта значыць паміж 401 і 500 месцамі) Шанхайскага спісу.
Uniwersytet Warszawski
Uniwersytet WarszawskiФота: Shutterstock/marekusz

Сярод тысячы найлепшых вышэйшых навучальных установаў так званага шанхайскага спісу аказалася дзевяць польскіх. Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве і Варшаўскі ўніверсітэты ўзначалілі рэйтынг – яны апынуліся ў пятай сотні (гэта значыць паміж 401 і 500 месцамі) Шанхайскага спісу – Academic Ranking of World Universities (ARWU). Шанхайскі спіс 2023 г. быў апублікаваны ў аўторак, 15 жніўня.

Амерыканскі Гарвард традыцыйна прызнаны лепшым універсітэтам свету. На другім месцы Стэнфард, трэцяе месца заняў Масачусецкі тэхналагічны інстытут – абодва таксама амерыканскія.

Дакладнае месца ў рэйтынгу вядомае толькі для першай сотні ВНУ. Месцы астатніх падаюцца толькі прыблізна – у групах па 50 ці 100 універсітэтатаў. Летась з Польшчы было ўключана 11 універсітэтаў, а сёлета – 9. У адрозненне ад 2022 года сюды не трапілі Варшаўская галоўная школа сельскай гаспадаркі і Вроцлаўская палітэхніка.

Акрамя найлепшых польскіх універсітэтаў у рэйтынгу, гэта значыць Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве і Варшаўскага ўніверсітэту, у Шанхайскі спіс увайшлі Акадэмія горнай справы і металургіі (AGH) у Кракаве і Медыцынскі ўніверсітэт Сілезскіх Пястаў ва Уроцлаве (900-е месца ў спісе).

У апошнюю сотню спісу, увайшлі Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, Гданьская палітэхніка, Варшаўскі медыцынскі ўніверсітэт, Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні і Варшаўская палітэхніка.

Рэйтынг ARWU складаецца па шасці аб'ектыўных паказчыках. У прыватнасці, колькасць выпускнікоў і супрацоўнікаў, якія атрымалі Нобелеўскія прэміі і медалі Філдса, колькасць высокацытуемых даследчыкаў, колькасць артыкулаў, апублікаваных у часопісах Nature і Science і публікацыях, уключаных у асобныя індэксы цытавання (Science Citation Index – Expanded and Social Science).

Кожны год ацэньваецца, паводле крытэрыяў гэтага рэйтынгу ацэньваецца, больш за 2500 універсітэтаў.

pap/ez

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка