Беларуская Служба

Ukrainian Freedom Orchestra распачне свой еўрапейскі тур у Беластоку

20.08.2023 11:30
Калектыў, які складаецца з 74 украінскіх інструменталістаў, выступіць у 8 гарадах, а тур працягнецца два тыдні.
Здымак мае ілюстрацыйны характарElasticComputeFarm/CC0 Public Domain

Вечарам у Вялікім Тэатры – Нацыянальнай оперы Ukrainian Freedom Orchestra распачне свой еўрапейскі тур. Калектыў, які складаецца з 74 украінскіх інструменталістаў, выступіць у 8 гарадах, а тур працягнецца два тыдні.

Інаўгурацыйны канцэрт распачнецца ў 19.00 на сцэне Вялікага тэатра. Прагучыць, між іншым, Сімфонія № 9 Людвіга ван Бетховена, якую разам з ансамблем і салістамі выканае па-ўкраінску хор Беластоцкай оперы і філармоніі, анансуе дырэктар Метрапалітэн-опера і адзін з заснавальнікам аркестра Петэр Гельб:

-Калі ў 1989 годзе разбурылася Берлінская сцяна, Леанард Бернштэйн выканаў Дзявятую сімфонію Бетховена і змяніў слова «радасць» на «свабода», а Кэры-Лін Уілсан змяніла яго на «Слава» Гэта таксама баявы кліч Украіны. Калі можна сказаць, што культура – гэта зброя, то Дзявятая сімфонія Бетховена па-ўкраінску – гэта ўдар па яе ворагам.

За межамі Варшавы аркестр выступіць у Гданьску, Берліне, Люцэрне, Амстэрдаме, Гамбургу, Снэйпе і Лондане.

ав