Беларуская Служба

Пшэмыслаў Чарнэк: Папярэдні ўрад прадаваў важнейшыя прадпрыемствы, а мы іх вяртаем

23.08.2023 10:44
«Права і справядлівасці» рэпаланізуе маёмасць, бо прытрымліваецца прынцыпу нацыянальнасці капіталу.
     .
Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк.Фота: PAP/Andrzej Lange

За час кіравання кааліцыі «Грамадзянская платформа» – Польская сялянская партыя (2007-2015) колькасць кампаній, якія былі ва ўласнасці польскай дзяржавы, скарацілася з прыкладна 1340 да каля 390. Такія дадзеныя прадставіў сёння падчас прэс-канферэнцыі міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк. Адным з такіх прадпрыемстваў стала ПКП «Энергетыка», якое ў верасні 2015 года было прададзена замежнаму інвестыцыйнаму фонду.

Пшэмыслаў Чарнэк сказаў, што дзякуючы ўраду «Права і справядлівасці» стала магчымай рэпаланізацыя гэтай кампаніі. У якасці прыкладу ён таксама прывёў Bank Pekao S.A. або шахту «Багданка». Ён падкрэсліў, што ўрад ПіС выступае супраць продажу актываў, якія маюць стратэгічнае значэнне для польскай дзяржавы.

Дэпутат ПіС Даніэль Мілеўскі заявіў, што ўрад «Права і справядлівасці» рэпаланізуе маёмасць, бо прытрымліваецца прынцыпу нацыянальнасці капіталу. З гэтай прычыны ўлады адмяняюць наступствы скандальных, на яго думку, рашэнняў аб перадачы важнейшых кампаній у замежныя рукі.

ПКП «Энергетыка» была прададзена ў верасні 2015 года інвестфонду CVC Capital Partners. А была выкуплена 3 красавіка 2023 года кампаніяй PGE, якая набыла 100% акцый кампаніі.

Пракаментаваць продаж польскіх прадпрыемстваў палякі змогуць 15 кастрычніка. Адно з пытанняў на рэферэндуме, які пройдзе ў дзень парламенцкіх выбараў, будзе датычыцца гэтай тэмы. Акрамя таго, грамадзянам зададуць яшчэ тры пытанні: аб падаўжэнні пенсійнага ўзросту, перамяшчэнні мігрантаў і ліквідацыі сцяны на польска-беларускай мяжы.

IAR/нг