Беларуская Служба

Мігранты зноў закідалі камянямі польскі патруль на мяжы з Беларуссю

26.08.2023 10:39
На латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя 127 чалавек.
Польскія снайперы на мяжы з Беларуссюфота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

За мінулыя суткі 40 нелегалаў спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі. Сярод мігрантаў былі грамадзяне Іраку, Індыі і Ірану. 15 чалавек пры з’яўленні польскіх памежнікаў спынілі спробу перасячэння граніцы і вярнуліся на беларускую тэрыторыю.

Памежная служба Польшчы паведаміла, што на ўчастку граніцы каля вёскі Дубічы Царкоўныя група агрэсіўна настаўленых нелегалаў закідала польскі памежны патруль камянямі пасля таго, як пагранічнікі спынілі спробу пераходу мяжы.

У сваю чаргу на латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя 127 чалавек, на літоўска-беларускай пра інцыдэнты не паведамляецца.

вс