У Польшчы ўжо 14 чалавек памерлі ад легіянелёзу, паведаміла Дзяржаўная санітарная інспекцыя краіны. Усе смяротныя ахвяры пражывалі ў Падкарпацкім ваяводстве (поўдзень краіны) і яго адміністрацыйным цэнтры, горадзе Жэшаве, і мелі хранічныя захворванні.
Усяго было пацверджана інфікаванне 153 пацыентаў. Найбольшая колькасць хворых у Жэшаве – 103 чалавекі.
У чатырох з дзевяці пробаў вады, узятых з вадаправода Жэшава, выяўлены бактэрыі легіянелы – узбуджальніка легіянелёзу. Усяго было адабрана на аналіз 105 пробаў вады з гарадскога вадаправода. Восем узораў было адабрана з суседніх раёнаў.
Легіянела таксама была выяўленая ў Люблінскім ваяводстве.
Легіянелёз альбо «хвароба легіянераў» – гэта лёгачная інфекцыя, якая перадаецца праз удыханне інфікаванага воднага аэразолю, а не праз пітную ваду. Звычайна інфікаванне адбываецца праз сістэмы кандыцыянавання альбо краны і душавыя кабіны. Хвароба не можа перадавацца ад чалавека да чалавека. Яна найбольш небяспечная для асоб з хранічнымі захворваннямі альбо пацыентаў з нізкім імунітэтам.
вс