Беларуская Служба

«Права і справядлівасць» укамплектуе цэлую Камісію па вывучэнні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах

30.08.2023 13:53
Апазыцыйныя партыі заявілі, што іх прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у працы камісіі.
Прэзідэнцкі палац у ВаршавеShutterstock/Kiev.Victor

«Права і справядлівасць» прапанавала 9 кандыдатаў у члены камісіі па вывучэнні расійскага ўплыву на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах.

Учора (29.08.) а 20.00 скончыўся тэрмін іх падачы. Прозвішчы кандыдатаў апублікаваныя на сайце Сейма.

Гэта: дырэктар Ваенна-гістарычнага бюро Славамір Цэнцкевіч, дарадца Прэзідэнта прафесар Анджэй Зыбертовіч, старшыня Рады бяспекі і абароны пры Прэзідэнце прафесар Пшэмыслаў Жураўскі вэль Граеўскі і Лукаш Ценгатура, Міхал Вайноўскі, Марэк Чэшкевіч, Марэк Шыманяк, Аркадзіюш Пулаўскі і Анджэй Кавальскі (dyrektor Wojskowego Biura Historycznego Sławomir Cenckiewicz, doradca prezydenta, profesor Andrzej Zybertowicz, przewodniczący Rady ds. Bezpieczeństwa i Obronności przy prezydencie, profesor Przemysław Żurawski vel Grajewski oraz Łukasz Cięgotura, Michał Wojnowski, Marek Czeszkiewicz, Marek Szymaniak, Arkadiusz Puławski i Andrzej Kowalski).

Камісія па даследаванні расійскіх уплываў на ўнутраную бяспеку Польшчы ў 2007-2022 гадах была створана законам, які ўступіў у сілу 31 траўня. Некалькімі днямі раней прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў яго і скіраваў яго ў Канстытуцыйны суд.

Прэзідэнт унёс у Сейм праект паправак да закона. На думку прэзідэнта Анджэя Дуды, цяперашнія парламентарыі не павінны быць членамі камісіі.

Змяненне датычыцца парадку абскарджання рашэння камісіі. Па прапанове прэзідэнта скаргу на рашэнне камісіі можна кіраваць у апеляцыйны суд. Анджэй Дуда таксама прапанаваў адмяніць штрафы, якія можа накладаць камісія.

Папраўка ўступіла ў сілу ў жніўні.

Згодна з актам, Камісія даследавання расійскага ўплыву павінна складацца з 9 сяброў, якіх прызначае і вызваляе ад пасады Сейм. Прапанаваць кандыдатаў у члены камісіі, не больш за 9, мае кожны дэпутат або парламенцкі клуб.

Апазіцыя заявіла, што іх прадстаўнікі не будуць удзельнічаць у працы камісіі, лічыць, што яна створана для таго, каб перад палякамі ачарняць Дональда Туска.

яс