Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у жніўні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года інфляцыя склала 10,1 працэнта. Цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў параўнанні з папярэднім месяцам не змяніліся. У ліпені інфляцыя ў гадавым вымярэнні была 10,8 працэнта.
У жніўні прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 12,7 працэнта (год да года), энерганосьбіты - на 13,9 працэнта, паліва для прыватнага транспарту патаннела на 6,1 працэнта.
Больш падрабязныя дадзеныя аб інфляцыі ў жніўні Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікуе 15 верасня.
IAR/вх