Беларуская Служба

Міністр абароны: Войска Польскае ўзбройваецца, каб быць гатовым да любога сцэнару

01.09.2023 08:04
У гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны Марыюш Блашчык падкрэсліў, што сёння нельга рабіць тых жа памылак, што былі 84 гады таму, бо пагрозы рэальныя.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/Marcin Gadomski

«Мы ўсе добра разумеем, што сёння Беларусь — частка Расіі. Там дыслакуюцца найміты «Групы Вагнера», якія з'яўляюцца адстаўнымі вайскоўцамі і падрыхтаванымі да дыверсійнай дзейнасці. Мы таксама маем справу з правакацыямі на мяжы, але мы іх прадухілілі, пабудаваўшы мур на мяжы», - сказаў Марыюш Блашчак.

Раней кіраўнік Міністэрства абароны прыняў удзел ва ўрачыстасцях, арганізаваных Войскам Польскім на Вестэрплятэ, дзе, як звычайна, а 4.45 уключыліся сірэны трывогі ў памяць аб пачатку атакі нямецкага браняносца «Шлезвіг-Гальштэйн» на польскі Ваенна-транзітны склад.

На Вестэрплятэ польскія войскі пад камандаваннем маёра Генрыка Сухарскага да 7 верасня 1939 года абаранялі фарпост ад варожых нападаў з мора, сушы і паветра. Па розных звестках, калі пачаліся баі, на паўвостраве знаходзілася 210-240 палякаў. Загінулі 15 польскіх жаўнераў, каля 30 былі параненыя. Колькасць загінулых з нямецкага боку ацэньваецца ў 50 салдат, параненых - каля 120.

ПР/юл