З новага навучальнага году ў рамках Цэнтру развіцця польскай адукацыі за мяжой пачнуць працаваць дзве новыя школы – на Мальце і ў Грэцыі. Намеснік міністра адукацыі Томаш Жымкоўскі сказаў, што Міністэрства адукацыі стараецца, каб маладыя палякі, якія жывуць за мяжой, мелі магчымасць кантактаваць з польскай адукацыяй.
«Упершыню на Мальце будзе адкрытая польская школа ў Валеце і яшчэ адна школа ў Грэцыі для шматлікіх палякаў, якія жывуць на востраве Родас», – сказаў ён.
Міністэрства плануе цягам наступнага году заснаваць у Латвіі першую польскую школу, якой кіруе Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой.
У 2022/2023 навучальным годзе пры польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах у структуры Цэнтру развіцця польскай адукацыі за мяжой дзейнічалі 74 школы.
IAR/нг