Беларуская Служба

На мяжы нелегалы закідвалі польскіх патрулёў камянямі і стралялі з рагатак

02.09.2023 10:31
55 замежнікаў спрабавалі трапіць праз мяжу ў Польшчу з Беларусі.
    - .
Працягваюцца спробы нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. twitter.com/Straz_Graniczna

На працягу сутак 55 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Гэта былі грамадзяне Самалі, Ірана і Індыі. Двое з іх, калі заўважылі польскі патруль, вярнуліся ў Беларусь.

На ўчастку пагранзаставы Дубічы Царкоўныя замежнікі закідвалі польскіх патрулёў камянямі і стралялі з рагатак. Ніхто не пацярпеў, паведамілі ў памежнай службе.

IAR/нг