Беларуская Служба

Польшча забараняе ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі

16.09.2023 17:00
8 верасня Еўракамісія апублікавала дырэктыву аб забароне ўезду на тэрыторыю ЕС аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/Robson90

Польшча пасля аналагічных рашэнняў краін Балтыі і Фінляндыі забараняе ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі на сваю тэрыторыю. Рашэнне ўступае ў сілу апоўначы ў нядзелю, 17 верасня, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі.

8 верасня Еўракамісія апублікавала дырэктыву аб забароне ўезду на тэрыторыю ЕС аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі.

Каміньскі растлумачыў, што з заўтрашняга дня ніводны легкавы і камерцыйны аўтамабіль, які быў зарэгістраваны ў Расіі, незалежна ад грамадзянства ўладальніка, не зможа ўехаць на тэрыторыю польскай дзяржавы.

dc