Беларуская Служба

Урад «Права і справядлівасці» прыме спецыяльную рэзалюцыю аб міграцыйным плане ЕС

19.09.2023 09:41
«Мы павінны зрабіць гэта, таму што кіраўніца Еўрапейскай камісіі абвясціла яшчэ адзін катастрафічны план для Еўропы пасля свайго візіту на Лампедузу», – заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Лодка з нелегальнымі мігрантамі ля берагоў Лампедузы PAP/EPA/CIRO FUSCO

У аўторак урад «Права і справядлівасці» прыме спецыяльную рэзалюцыю аб міграцыйным плане ЕС, у якой выкажа свой супраціў нелегальнай міграцыі. «Мы павінны зрабіць гэта, таму што кіраўніца Еўрапейскай камісіі абвясціла яшчэ адзін катастрафічны план для Еўропы пасля свайго візіту на Лампедузу», – заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

У аўторак раніцай у сацсетках быў апублікаваны ролік з удзелам прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага. «На поўдні Еўропы мы маем справу з чарговай вялікай хваляй нелегальных мігрантаў. Нам патрэбны еўрапейскі план барацьбы з праблемай, сімвалам якой сёння зʼяўляецца італьянская Лампедуза. Гэтым планам не зʼяўляецца перасяленне нелегальных мігрантаў. Вось чаму наш урад сёння прыме рэзалюцыю аб плане ЕС, які тычыцца міграцыі», – чытаем у апісанні роліка.

Для Італіі 2023 год, верагодна, стане годам найбольшай колькасці мігрантаў, якія прыбудуць морам з 2017 года. З пачатку года іх прыбыло прыкладна 120 тысяч. Для параўнання за аналагічны перыяд 2022 года гэта было 64,5 тысячы.

У нядзелю кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен вылецела на Лампедузу, каб шукаць выхад з крызіснай сітуацыі, звязанай з наплывам імігрантаў з Афрыкі. Кіраўнік Еўракамісіі паведаміла, што для падтрымкі Італіі будзе падрыхтаваны план дзеянняў з 10 пунктаў. «Нам трэба ўсталяваць крытэрый, каго мы будзем прымаць. Хутка мы падрыхтуем план дзеянняў з 10 пунктаў па падтрымцы Італіі», – запэўніла фон дэр Ляен.

ав

«Мы не хочам больш мігрантаў». Жыхары Лампедузы пратэстуюць супраць палітыкі ўладаў

17.09.2023 08:15
На італьянскім востраве Лампедуза, куды за апошнія дні на лодках прыбылі некалькі тысяч чалавек з Афрыкі, увечары прайшла акцыя пратэсту супраць палітыкі мясцовых уладаў. Жыхары баяцца, што тут пабудуюць прыёмны пункт, які яны называюць «палатачным гарадком». Дэманстранты сцвярджаюць, што там будуць размяшчацца мігранты.