Сітуацыя ва Украіне з'яўляецца тэмай пазачарговага пасяджэння Рады бяспекі ААН. Сустрэча арганізавана ў сувязі з дэбатамі на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, якія працягваюцца ў Нью-Ёрку. У ёй возьмуць удзел, між іншым: прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Польшчы Анджэй Дуда.
Пасяджэнне Рады бяспекі будзе адкрытым. Пастаянныя ўдзельнікі і запрошаныя госці атрымаюць магчымасць выказаць свае погляды на тое, як спыніць вайну ва Украіне. На сустрэчу быў запрошаны прэзідэнт Украіны, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, які таксама возьме ўдзел у сустрэчы, заявіў надоечы журналістам, што вайна можа скончыцца толькі тады, калі расійскія жаўнеры цалкам пакінуць Украіну.
- Гэтая вайна павінна закончыцца вяртаннем кантролю Украіны над яе межамі, якія былі прызнаны міжнароднай супольнасцю. Гэта самая важная справа – каб расіяне пакінулі тэрыторыю Украіны, якую цяпер акупуюць.
Прэзідэнт Анджэй Дуда казаў на форуме ААН пра глабальную бяспеку і пагрозу, якую нясе ёй Расія.
IAR/нг