Канфлікт паміж Польшчай і Украінай з-за польскага эмбарга на экспарт украінскага збожжа ў Польшчу набірае новыя абароты.
Амбасадара Украіны ў Польшчы тэрмінова выклікалі ў польскае МЗС, паведамляе ведамства. Дыпламата прыняў намеснік міністра Павел Яблоньскі.
Віцэ-міністр перадаў рашучы пратэст польскага боку супраць заяваў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на Генасамблеі ААН аб тым, што некаторыя краіны ЕС толькі рабілі выгляд, што яны салідарныя з Украінай, ускосна пры гэтым падтрымліваючы Расію.
IAR/нг