Беларуская Служба

Гендырэктар па ахове навакольнага асяроддзя выдаў заключэнне па будаўніцтве першай у Польшчы АЭС

22.09.2023 15:16
З гэтай мэтай Галоўнае ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя праводзіла транспамежныя кансультацыі з 14 краінамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. https://twitter.com/echofm_online/status/1647509366705201153

Міністр па ахове навакольнага асяроддзя Анна Мoсква паведаміла, што Гендырэктар па ахове навакольнага асяроддзя выдаў экалагічнае заключэнне па будаўніцтве першай у Польшчы атамнай электрастанцыі. Згаданы дакумент вызначае прынцыпы будаўніцтва і эксплуатацыі электрастанцыі ў гармоніі з навакольным асяроддзем.

«Гэта важны крок на шляху да рэалізацыі інвестыцый, якія маюць вырашальнае значэнне з пункту гледжання энергетычнай бяспекі», – паведаміла Анна Москва.

Палітык паясніла, што Галоўнае ўпраўленне па ахове навакольнага асяроддзя праводзіла транспамежныя кансультацыі з 14 краінамі, а само заключэнне налічвае амаль 600 старонак.

IAR/аз