Кліенты бензакалонак канцэрну ORLEN неўзабаве змогуць запраўляцца новым, экалагічным палівам. Кампанія пачала тэсты сваёй першай агульнадаступнай, кругласутачнай вадароднай АЗС у Познані. На ёй змогуць запраўляцца легкавыя аўтамабілі, грузавікі і аўтобусы.
Згодна з кантрактам, падпісаным паміж кампаніяй ORLEN і ўладамі горада Познань, кампанія ў бліжэйшыя 15 гадоў паставіць для транспартных патрэб горада 1 мільён 800 тысяч кілаграмаў вадароднага паліва, якім будуць запраўляцца 25 аўтобусаў гарадскога транспарту.
Гэта найбуйнейшы вадародны праект такога тыпу ў Польшчы і адзін з нямногіх такіх праектаў у Еўропе.
Інвестыцыя з'яўляецца часткай вадароднай стратэгіі групы ORLEN, у рамках якой да 2030 года на рэалізацыю вадародных праектаў будзе накіравана 7,4 мільярда злотых.
IAR/аз