Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл выплаціў кампенсацыю для ахвяры сексуальнага гвалту з боку святара

23.09.2023 13:48
Выплата звязана з рашэннем Апеляцыйнага суда ў Лодзі ад 11 верасня 2023 г. аб кампенсацыі Бартламею П., які ў няпоўнагадовым узросце пацярпеў ад сексуальнага гвалту з боку святара.
Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com

- Калішская дыяцэзія выплаціла для ахвяры сексуальнага гвалту з боку святара 300 тысяч злотых (больш за 65 тысяч еўра) кампенсацыі плюс адсоткі, паведаміў прэс-сакратар дыяцэзіі кс. Пшэмыслаў Качкоўскі.

Выплата звязана з рашэннем Апеляцыйнага суда ў Лодзі ад 11 верасня 2023 г. аб кампенсацыі Бартламею П., які ў няпоўнагадовым узросце пацярпеў ад сексуальнага гвалту з боку святара.

Прэс-сакратар Калішскай дыяцэзіі выказаў шкадаванне ад імя калішскага біскупа «за крыўды, учыненыя былым святаром дыяцэзіі». І нагадаў, што рашэннем касцельнага суда вінаваты быў выключаны з духоўнага сану.

Справа набыла розгалас пасля дакументальнага фільма на канале прыватнага тэлебачання ў 2020 годзе. У дакуменце «Хованкі» была прадстаўлена гісторыя сексуальнага гвалту над братамі П. з боку святара Аркадыюша Х. з Калішскай дыяцэзіі ў 1999-2000 гг.

Бацька пацярпелых працаваў у касцёле арганістам, ксёндз часта бываў у доме хлопцаў і да яго ставіліся як да прыяцеля дому.

яс/PAP