Беларуская Служба

Урад Польшчы: Канцлер ФРГ выкарыстоўвае візавае пытанне для ціску на нас

24.09.2023 18:22
«Парушэнні пры выдачы віз у Польшчы з'яўляецца выпадковасцю і расследуецца адпаведнымі службамі. Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро затрымала сем чалавек у рамках гэтага расследавання» – падкрэсліў упаўнаважаны ўраду па пытаннях бяспекі польскай інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.
  .
Канцлер ФРГ О. Шольц Фота: PAP/EPA/HANNIBAL HANSCHKE

«Канцлер Германіі Олаф Шольц выкарыстоўвае візавае пытанне для аказання палітычнага ціску на наш урад, патрабуючы ад Польшчы тлумачэнняў», – напісаў у нядзелю ў сацсетцы Х упаўнаважаны ўраду па пытаннях бяспекі польскай інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын.

«Цікава. што менавіта Германія на працягу многіх гадоў мае вялікія праблемы з візавым пытаннем. Кожныя некалькі гадоў успыхваюць скандалы, звязаныя з продажам віз. Можа быць, варта звярнуць на гэта ўвагу?» – спытаў Станіслаў Жарын.

«Парушэнні пры выдачы віз у Польшчы з'яўляецца выпадковасцю і расследуецца адпаведнымі службамі. Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро затрымала сем чалавек у рамках гэтага расследавання» – падкрэсліў палітык.

Выступаючы ў суботу, 23 верасня на мітынгу СДПГ у Нюрнбэргу, канцлер ФРГ выказаўся за ўзмацненне кантролю над нелегальнай міграцыяй, удакладніўшы, што для гэтага будуць прыняты дадатковыя меры. Улічваючы існуючую сітуацыю на межах, Шольц заклікаў растлумачыць магчымыя парушэнні ў выдачы віз з боку Польшчы.

pap/ez

У Польшчы ўзнік скандал, звязаны з працэдурай выдачы візаў жыхарам некаторых краін

19.09.2023 12:10
СМІ паведамлялі, што былы намеснік міністра замежных спраў Пётр Ваўжык быццам бы дапамагаў стварыць нелегальны канал для перапраўкі мігрантаў з Азіі і Афрыкі праз Еўропу ў ЗША.