Беларуская Служба

«Грамадзянская кааліцыя» плануе змагацца з кантрабандай на польска-беларускай мяжы

25.09.2023 14:01
Ключавым у гэтай справе з'яўляецца ўзмацненне і перабудова польскіх спецслужбаў, лічыць сенатар Богдан Здраеўскі.
Bogdan Zdrojewski
Bogdan ZdrojewskiWojciech Kusiński/Polskie Radio

Трэба ліквідаваць маршруты кантрабандыстаў на польска-беларускай мяжы, лічыць сенатар ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Богдан Здраеўскі(Bogdan Zdrojewski). На яго думку, ключавым у гэтай справе зʼяўляецца ўзмацненне і перабудова польскіх спецслужбаў:

- Былі знішчаныя структуры, якія дазвалялі на дзеянні ў асяроддзях-магчымых крыніцах інфармацыі пра кантрабанду. Трэба таксама вярнуць добрую супрацу з еўрапейскімі службамі, якія таксама з’яўляюцца крыніцай інфармацыі пра кантрабанду наркотыкамі.

Нагадваем, у сваёй перадвыбарчай праграме апазіцыйная « Грамадзянская кааліцыя» таксама заклікае даць фінансаванне з Еўразвязу на абарону польскай мяжы з Беларуссю.

IAR/аз