Беларуская Служба

На стабільную сітуацыю ў Фондзе сацыяльнага забеспячэння істотна ўплывае колькасць замежнікаў, якія працуюць у Польшчы

06.11.2023 08:33
Фінансавая сітуацыя ў Фондзе сацыяльнага забеспячэння (FUS) стабільная па выніках трох кварталаў гэтага года. На гэта істотна ўплывае колькасць замежнікаў, якія працуюць у Польшчы і ахопленыя пенсійным страхаваннем, паведаміла PAP прэзідэнт ZUS праф. Гертруда Усцінска (Gertruda Uścińska).
Ілюстрацыйнае фотаGrand Warszawski/shutterstock

«Даходы FUS у перыяд студзень-верасень гэтага года склалі 267,5 млрд злотых. Іх найбуйнейшым артыкулам былі адлічэнні на сацыяльнае страхаванне, сума якіх склала 227,2 млрд злотых, гэта значыць 77% ад плана, і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 г. на 16,1 працэнта. Даходы ад узносаў склалі 223,9 млрд злотых і былі на 16,9 працэнта большыя, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года», – паведаміла прэзідэнт ZUS.

Праф. Гертруда Усцінска падкрэсліла, што на сітуацыю ў Фондзе сацыяльнага забеспячэння істотны ўплыў мае колькасьць замежнікаў, якія працуюць у Польшчы і ахопленыя пенсійным страхаваннем.

«У канцы верасня гэтага года ў ZUS было зарэгістравана больш за 1,1 мільёна іншаземцаў, гэта значыць на 6,4% больш, чым годам раней», – паведаміла кіраўніца ZUS.

Яна падкрэсліла, што па выніках трох кварталаў гэтага года фінансавае становішча Фонду сацыяльнага страхавання стабільнае. «Сярэднямесячная заработная плата на прадпрыемствах у верасні бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года была вышэйшая на 10,3 працэнта. Сярэднямесячная заработная плата на прадпрыемствах была такой жа, як і ў верасні 2022 года». – дадаў начальнік упраўлення.

Паводле даных ZUS, у пенсійны фонд было пералічана за тры кварталы 5,6 млрд злотых, гэта на 6,9% больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года.

Аб'ём выплат пенсій і рэнт у верасні склаў 7 907 100 злотых. Сярэдні памер пенсіі склаў 3 364,42 злотых і быў на 18,2% вышэй, чым у верасні 2022 г.

Паводле PAP / вх