Беларуская Служба

Апазіцыйныя партыі ў Польшчы падпісалі дамову аб ўрадавай кааліцыі

10.11.2023 13:40
Старшыня Польскай сялянскай партыі, якая таксама ўваходзіць у «Трэці шлях», Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў, што кааліцыя стварыла пагадненне, якое ахоплівае шырокі спектр пытанняў, якімі партыі хочуць займацца падчас урадавання.
     ( ),    2050   ( ),      - ( )          ( )      , , 10  2023 .
Старшыня «Грамадзянскай платформы» Дональд Туск (у цэнтры), старшыня «Польшчы 2050» Шымон Галоўня (першы злева), старшыня Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш (другі злева) і сустаршыні «Новых левых» Уладзімір Чажасты  і Роберт Бедрань (першы справа) падчас падпісання кааліцыйнай дамовы ў Сенаце, Варшава, 10 лістапада 2023 г.  Фота: PAP/Marcin Obara

У пятніцу, 10 лістапада апазіцыйныя аб'яднанні «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Новыя левыя» падпісалі кааліцыйную дамову. Лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск падкрэсліў, што, хаця палітычныя сілы не дзейнічалі пад ціскам часу, яны рухаліся хутка, каб завяршыць пагадненне.

Лідар партыі «Польшча 2050», якая ўваходзіць у «Трэці шлях», Шымон Галаўня падкрэсліў, што кааліцыйнае пагадненне – гэта добры дакументу, які дае надзею. Паводле палітыка, гэта пагадненне, у якім ні адна з палітычных сіл не адмаўляецца ад уласнай ідэнтычнасці.

«Мы хочам паказаць усім, што наступаюць бяспечныя змены – для ўсіх, незалежна ад таго, як яны вераць, за каго галасавалі і што хочуць рабіць са сваім жыццём. Гэта першае адкрытае кааліцыйнае пагадненне польскіх урадаў», – падкрэсліў Галаўня.

Старшыня Польскай сялянскай партыі, якая таксама ўваходзіць у «Трэці шлях», Уладзіслаў Касіняк-Камыш сказаў, што кааліцыя стварыла пагадненне, якое ахоплівае шырокі спектр пытанняў, якімі партыі хочуць займацца падчас урадавання.

Лідар «Грамадзянскай кааліцыі» Дональд Туск заявіў, што пагадненне зʼяўляецца наборам арыенціраў для дзеянняў будучага ўраду:

-Для тых, хто сёння тут сабраўся, вельмі прыемна, што напярэдадні гадавіны абвяшчэння незалежнасці мы можам перадаць добрыя навіны, поўныя адказнасці за нашу радзіму. Пасля атрымання такой магчымасці ад прэзідэнта мы гатовы да кіравання краіны. А зараз падпісваем тэкст кааліцыйнага пагаднення, якое будзе арыенцірам і рэкамендацыямі для нашай працы.

Нагадаем, у панядзелак прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абʼявіў, што даручыць фарміраванне новага ўрада пасля парламенцкіх выбараў 15 кастрычніка дзейнаму прэмʼер-міністру ад партыі ўлады «Права і справядлівасць» Матэвушу Маравецкаму, які не можа разлічваць на падтрымку парламенцкай большасці. Першае пасяджэнне новага Сейму адбудзецца ў панядзелак, 13 лістапада.

iar/эж