Беларуская Служба

Польскі журналіст пра пачатак вайны ва Украіне: Лукашэнка разглядаў магчымасць уцячы праз Варшаву

16.11.2023 17:05
Аб гэтым піша Збігнеў Парафяновіч у сваёй кнізе «Польшча на вайне».
 .
Аляксандр Лукашэнка.Фота: Asatur Yesayants/Shutterstock.com

Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны Аляксандр Лукашэнка разглядаў варыянт уцячы з Беларусі праз Варшаву. Аб гэтым піша журналіст выдання Dziennik Gazeta Prawna Збігнеў Парафяновіч (Zbigniew Parafianowicz) у сваёй кнізе «Польшча на вайне» (Polska na wojnie), якая днямі выйшла ў Польшчы.

Вытрымкі з кнігі апублікаваў у сацсетках польскі публіцыст Філіп Домб-Міроўскі (Filip Dąb-Mirowski).

«Урэшце, сам Лукашэнка настолькі спалохаўся, што праз розныя каналы пытаўся ў Варшаве, ці дазволяць яму перасячы мяжу, а пасля вылецець з бліжэйшага аэрапорта. Ён ведаў, што калі справы пойдуць дрэнна, расіяне не дазволяць яму падняцца ў паветраную прастору», – піша ён.

Усе крыніцы ў кнізе прыводзяцца ананімна. Са слоў аўтара, гэта высокапастаўленыя чыноўнікі польскага ўрада і прэзідэнцкага офіса, а таксама афіцэры войска і спецслужбаў.

Хартыя'97

нг