Беларуская Служба

Мігранты з тэрыторыі Беларусі закідалі польскі памежны патруль падпаленымі галінамі

01.12.2023 10:34
Ніхто не пацярпеў.
Польскія памежнікі на ахове мяжы з Беларуссюфота: twitter.com/Straz_Graniczna

Учора 23 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу. Памежная служба паведаміла ў сацсетках аб затрыманні грамадзян Афганістана, Бангладэша, Непала, Сірыі і Пакістана.

Каля Дубічаў Царкоўных група агрэсіўна настроеных мігрантаў з 10 чалавек закідала патрульных падпаленымі галінамі. Ніхто не пацярпеў.

З пачатку года на польска-беларускай мяжы зафіксавана больш за 25,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.

IAR/нг