Беларуская Служба

Сёлета з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць каля 26 тысяч чалавек

02.12.2023 13:01
Сярод іншаземцаў, якія былі затрыманыя падчас спробы нелегальнага перасячэння мяжы з Беларусі, былі грамадзяне больш за 50 краін.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

За суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 30 замежнікаў, у тым ліку 9 чалавек павярнулі ў Беларусь пасля таго, як убачылі патрулі польскіх службаў.

У лістападзе на польска-беларускай мяжы памежнікі зафіксавалі амаль 1,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. Годам раней, у лістападзе, іх было 2,3 тысячы, а два гады таму – 8,9 тысячы.

Сёлета з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць, прыкладна, 26 тысяч чалавек. Сярод іх былі грамадзяне больш за 50 краін.

IAR/аз