Беларуская Служба

Украіна падзякавала Польшчы за САУ Krab

04.12.2023 10:23
Паміж Кіевам і Варшавай дасягнута дамоўленасць аб вытворчасці і перадачы 56 установак. 
  Krab
Польская САУ KrabFoto: Gavin Ching. https://www.dvidshub.net/image/7700950/polish-soldiers-fire-ahs-krab-down-range-during-dynamic-front-23, Общественное достояние, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=130801026

Мінабароны Украіны падзякавала Польшчы за дапамогу ўкраінскаму войску ў абарончай вайне з Расіяй, і ў першую чаргу за пастаўку САУ Krab, якія ў ведамстве назвалі «кашмарам» для расійскіх акупантаў і «зброяй перамогі».

«Сёння мы хочам выказаць удзячнасць нашым польскім партнёрам з Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы за пастаянную падтрымку, у прыватнасці за прадстаўленне САУ AHS Krab», – гаворыцца ў паведамленні ўкраінскага Міністэрства абароны на платформе X.

«Krab быў адным з першых тыпаў 155-мм артылерыйскага ўзбраення, якое паступілі на ўзбраенне ўкраінскага войска. Гэтая гаўбіца таксама стала кашмарам для акупантаў ва ўмелых руках украінскіх артылерыстаў», – падкрэсліваецца ў паведамленні.

18 самаходных артустановак «Краб» з рэзерваў сваёй арміі ўжо накіравала Польшча ва Украіну. Паміж Кіевам і Варшавай дасягнута дамоўленасць аб вытворчасці і перадачы 56 установак. 

Ад пачатку расійскага ўварвання Польшча перадала Украіне шмат тыпаў транспартных сродкаў, ваеннай тэхнікі і зброі, сярод іншага, ПЗРК Piorun вытворчасці Polish Armaments Group і карабіны Grot.

Украіна замовіла пастаўку 100 баявых машын пяхоты Rosomak, якія знаходзяцца на ўзбраенні Польскага Войска. З запасаў Войска Польскага Украіна атрымала таксама танкі PT-91 і Т-72, ​​Leopard-2 і знішчальнікі МіГ-29.

PAP/ez